Італьянская музыка розных эпох гучыць сёння ў цэнтры Мінска

23 июня 2018

Канцэрт прысвечаны Сусветнаму дню музыкі, які вось ужо 36 гадоў святкуюць у самы доўгі летні дзень. Музыка барока, вядомыя мелодыі Расіні, Масканьі, Марыконе і знакамітыя неапалітанскія песні - усё гэта ў выкананні беларускага ансамбля "Вытокі", артыстаў Вялікага тэатра Беларусі, а з Італіі спецыяльна прыехаў флейтыст і кампазітар Андрэа Чэкаморы.

Сёння свята музыкі адзначаюць у 130 краінах свету.