"Гісторыю Фінляндыі" на беларускай мове прэзентавалі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы

20 декабря 2017

Ідэю стварэння кнігі, асноўныя тэзісы і знакавыя даты асабіста расказаў сам аўтар выдання. У канферэнц-зале адбылася лекцыя з беларускімі студэнтамі і даследчыкамі гісторыі.

Выданне кнігі прымеркавана да векавога юбілею незалежнасці Фінляндыі. На працягу года адбылося звыш трох тысяч святочных мерапрыемстваў як у самой краіне, так і ў іншых дзяржавах. "Гісторыя Фінляндыі" перакладзена на 15 моў. Беларускім выданнем займалася Вольга Рызмакова.