Гісторыя ў партрэтах

8 июня 2013
У Нацыянальным мастацкім музеі пачалі мантаж экспазіцыі народнага мастака СССР Аляксандра Шылава. 43 работы прыбылі з Магілёва. Некаторыя напісаныя ў 80-х, ёсць і зусім нядаўнія творы аўтара. Усе палотны прыехалі ва ўласных рамах. Кожная працуе на вобраз канкрэтнай карціны. Вядомыя дзеячы культуры - акцёры, рэжысёры, драматургі, а таксама свяшчэннікі, старыя. Асобнае месца ў экспазіцыі займае серыя партрэтаў Яны ваявалі за Радзіму.

Спецыяльна да адкрыцця выставы - 12 чэрвеня - з Масквы прыедзе сам жывапісец. Паездку ў Беларусь ён разглядае як падарунак да свайго 70-годдзя, якое будзе адзначаць гэтай восенню.