Гісторыя сталіцы на выставе "Вобразы Мінска"

16 сентября 2019
Гісторыя Мінска, увасобленая ў мастацкіх палотнах, фарфоравых вырабах, на паштоўках, а таксама ў  калекцыях манет і значкоў. Вобразы Мінска сабраныя на адной выставе ў гарадской Ратушы. Асаблівае месца займае экспазіцыя карцін - пейзажы Барыса Аракчэева, Леаніда Шчамялёва, Георгія Паплаўскага. Кожны з аўтараў  імкнуўся перадаць сваё ўспрыманне горада. Калекцыя фарфору - гэта пераважна статуэткі Мінскага фарфоравага завода сярэдзіны мінулага стагоддзя, а таксама вазы. Найстарэйшая датуецца 1940 годам. Убачыць Мінск у мініяцюрных вобразах можна да 3  лістапада.