"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" падагульніў лексічную культуру беларусаў за пяць стагоддзяў

21 февраля 2018

Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. У Беларусі да даты прымеркаваны Тыдзень, арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук. Сярод мерапрыемстваў сустрэча навукоўцаў, літаратараў і студэнтаў, прысвечаная ўнікальнаму праекту - "Гістарычнаму слоўніку беларускай мовы". Пра выданне, якое падагульніла лексічную культуру беларусаў за пяць стагоддзяў, раскажа Наталля Бардзілоўская.

37 тамоў. 75 тысяч слоў, якімі карысталіся нашыя продкі ад XIV да XVIII стагоддзяў. Над “Гістарычным слоўнікам беларускай мовы” працавалі пакаленні навукоўцаў. Праект рабілі на працягу шасці дзесяцігоддзяў. Увогуле ж ідэя сабраць поўны лексікон нашых продкаў з'явілася напрыканцы ХІХ стагоддзя.

Вось у гэтых скрынках аснова, на якой будаваўся "Гістарычны слоўнік беларускай мовы". У базе каля 1 мільёна 60 тысяч картак. На кожнай асобнае слова, крыніцы якога ў пэўны час навукоўцы знаходзілі ў бібліятэках Еўропы. Лексікаграфічная апрацоўка, і толькі потым словы траплялі ў выданне.

Пошукавая геаграфія навукоўцаў - Расія, Польшча, Чэхія, Літва, Украіна. Краіны, з якімі ў розны час была звязана гісторыя Беларусі. Выкарыстоўвалася інфармацыя з грамат, статутаў, летапісаў, хронік, у тым ліку слова Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага. Матэрыялы з трох статутаў і метрык Вялікага Княства Літоўскага, са старажытных Евангелляў.

«Гістарычны слоўнік беларускай мовы» - падручнік для мовазнаўцаў і этнографаў. Знаёміць з гісторыяй станаўлення нацыі беларусаў.

Раскошнік, цікавец, баброўнік, дастачыц - толькі беларусы мелі ў лексіцы гэтыя словы. Даведацца аб іншых, сёння неўжывальных, можна на старонках «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы».