Крыніца святла

10 февраля 2014
Як выглядае святло? На гэтую тэму Сучасны мастацкі музей праводзіць выставу з філасофскай назвай Крыніца святла. Новую з'яву беларускага мастацтва паказала публіцы група жывапісцаў, якія завуць сябе святлістамі. Яна зарадзілася яшчэ ў 2006 годзе. З тых часоў развіццём гэтага кірунку займаецца 8 мастакоў.

Для мастака святло мае сакральнае значэнне. Жывапісец раскрывае гэта праз колер, а святліст - праз кантраст колеру і святла. Усяго ў першай экспазіцыі 38 работ.