Мастацтва савецкага перыяду папулярнае і сёння

7 ноября 2014
7-е Лістапада - значны эпізод у нашай гісторыі - знайшоў адлюстраванне і ў мастацтве. Ідэі аб'яднання і салідарнасці працаўнікоў, роўнасці ўсіх людзей, якія некалі прагучалі, актуальныя дагэтуль.

Расказвае Іна Пілевіч.

Ёсць такая партыя! - крылатая фраза Леніна стала назвай палатна. Карціна Анатоля Шыбнёва паказвае рэальныя падзеі 1917 года - Першы Усерасійскі з'езд Саветаў. Хоць мастак, выпускнік знакамітай Рэпінкі, вядомы як майстар пейзажаў, менавіта гэта яго твор лічыцца класікай. Манументальная праца вельмі часта выстаўлялася ў савецкі час. Зараз жа ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея. Ізноў размешчаная ў экспазіцыі спецыяльна да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Вольга Архіпава, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: Калі Цэрэтэлі выступіў са словамі, што ў Расіі зараз няма партыі, якая магла б узяць уладу і займацца кіраваннем дзяржавы, Ленін устаў з месца і сказаў: Ёсць такая партыя!, маючы на ўвазе, вядома, партыю бальшавікоў, якая, як вы ведаеце, потым стала галоўнай.

З пачаткам савецкай эпохі з'яўляецца попыт на выявы палітычных дзеячаў. Бюсты Маркса, Энгельса, Леніна выпускаліся мільённымі тыражамі. Адным з запатрабаваных скульптараў быў наш беларус Азгур. Фігуры Леніна ў выкананні народнага мастака СССР стаяць на прасторах усяго былога Савецкага Саюза. Нягледзячы на палітычную падаплёку герояў, у працах адчуваецца моц геніяльнага аўтара.

Алена Крэнь, старшы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея - майстэрні З. І. Азгура: Зараз у музеі захоўваецца 25 скульптурных партрэтаў Леніна. І крыху больш партрэтаў Сталіна. Прычым партрэты Леніна, пачынаючы ад 15 сантыметраў да 2,5 метра.

Фігура, якая ступае наперад, корпус пад нахілам і каронны жэст рукі. Гэта адны з канонаў стварэння вобраза Леніна, якія зарадзіліся ў 30-я гады разам з паняццем сацыялістычны рэалізм. Маштаб, пастаноўка, жэсты - як паказваць палітычных лідараў, было добра вядома мастакам.

Заір Азгур паказаў Іосіфа Сталіна ў нетрадыцыйнай манеры. Генеральны сакратар не стаіць, а сядзіць. Існуе легенда, што фігура стваралася з натуры. Азгуру дазволілі прыйсці на пасяджэнне ЦК з рабочымі інструментамі.

На мастацтва савецкага перыяду палююць прыватныя галерэйшчыкі. Вялікія сумы прапаноўваюць як за бюсты палітычных дзеячаў, так і за карціны з гістарычным сюжэтам. Самыя шчодрыя пакупнікі - з Расіі. Яны шукаюць шэдэўры, створаныя ў краіне, якой ужо не існуе на палітычнай карце свету.