Мастацтва музыкі і фларыстыкі на адной сцэне

27 марта 2018

Мастацтва музыкі і фларыстыкі на адной сцэне - творчая лабараторыя працавала ў гасцёўні музея Ваньковічаў. Скрыпачы, цымбалісты і вакалісты прадэманстравалі свае музычныя творы. А выпускнікі фларыстычнай студыі аздобілі інтэр'ер духмянымі арт-аб'ектамі і падрыхтавалі аўтарскія кветкавыя падарункі для юных артыстаў. Сінтэз двух мастацтваў ацаніла Юлія Токар.

На скрыпцы можна зрабіць незвычайны гук. Можна закрануць усе струны душы. І паказаць усе грані гуку.

Усе грані гуку - ад класікі да джаза, на чатырох струнах віртуозна «малюе» скрыпачка Кацярына Блінкова. Яе інструменту больш за стагоддзе. А «мі» ўвогуле - залатая. Таму да ігры музыкант падыходзіць з асаблівымі пачуццямі.

Рыхтуецца да выступлення і саліст інклюзіўнага хору Іван Курэц. І хоць дзесяцігадовы хлопчык не бачыць сваіх гледачоў, кранае іх сэрцы сваёй дзіцячай шчырасцю. А спявае адразу на чатырох мовах – рускай, беларускай, англійскай і нямецкай.

Вакалісты, скрыпачы, цымбалісты – усе юныя ўдзельнікі канцэрта – стыпендыяты Спецфонду Прэзідэнта і падапечныя Міжнароднага фонду Юрыя Розума. Іх творы, як своеасаблівы падарунак выпускнікам фларыстычнай майстэрні, якія здаюць апошні іспыт.

Тут ноты сплятаюцца ў мілагучныя кампазіцыі, як і духмяныя кветкі – у адмысловыя арт-аб'екты, першы сумесны праект.

Фларысты не толькі стварылі кветкавую феерыю ў інтэр'еры музычнай гасцёўні. Натхнёныя пэўнай музычнай кампазіцыяй, спляталі ва ўнісон букеты-прызнанні.

Лавандавы веер, капелюшы з гербер і гіацынтаў. На гэтым канцэрце музыка патанула ў кветках. І гэта той выпадак, калі два мастацтвы не толькі дапаўняюць адно аднаго, але і кранаюць струны душы.