Ірландская музыка, аўтэнтычныя афрыканскія рытмы, блюз, фолк і рок - усё гэта стыль амерыканскага квартэта Бостан Бойз. Група створаная ў 2009 годзе і актыўна гастралюе па ўсім свеце. У рамках еўрапейскага турнэ адбылося і некалькі канцэртаў у Мінску. Акрамя таго, музыканты правялі майстар-клас для студэнтаў універсітэта культуры. Скрыпка, кантрабас, мандаліна і барабаны. Накладаючы на ўсё гэта вакал і харызму, квартэт даў выдатную магчымасць пачуць музыку розных краін у адной кампазіцыі.
Бостан Бойз выступіў напярэдадні з апошнім канцэртам на пляцоўцы Маладзёжнага тэатра эстрады. А іх еўрапейскі тур прадоўжыцца яшчэ два тыдні.














