Ірына Скобцава адзначае юбілей

22 Жніўня 2017

Юбілей сёння адзначае знакамітая актрыса тэатра і кіно Ірына Скобцава. Ёй 90. Мар'яна ў фільме "Сярожа", ваенурач у карціне "Яны змагаліся за Радзіму" і, вядома ж, чароўная Дэздэмона. Самая першая роля ў фільме "Атэла" стала для Ірыны Скобцавай лёсавызначальнай: да маладой актрысы прыйшла сусветная слава, а на здымках карціны яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам - акцёрам і рэжысёрам Сяргеем Бандарчуком. Круглую дату адна з найпрыгажэйшых жанчын савецкага і расійскага кінематографа адзначыць разам з сям'ёй і блізкімі.

З юбілеем народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.