Міхаіл Фінберг: Ён вельмі любіў Беларусь

30 августа 2018

Сёння не стала Іосіфа Кабзона. Народны артыст СССР памёр ва ўзросце 80 гадоў. Усесаюзная папулярнасць і любоў мільёнаў слухачоў прыйшлі да Іосіфа Кабзона яшчэ ў 60-х. Менавіта яго лірыка-драматычны барытон даў другое жыццё ваенна-патрыятычным песням. Педагог, палітык і бізнесмен увасабляў сабою цэлую эпоху. У Беларусі ён быў частым госцем міжнародных фэстаў - "Залатога шлягера" і "Славянскага базару".

Здароўе спевака пагоршылася ў пачатку лета - яго шпіталізавалі ў адну з маскоўскіх клінік. Іосіф Кабзон будзе пахаваны 2 верасня на Вастракоўскіх могілках побач з маці, паведамляе "Інтэрфакс" .