Інтрыга дзіцячага "Еўрабачання" вырашыцца ўжо сёння

20 ноября 2016

Шэсць гадзін застаецца да пачатку песеннага конкурсу.

Шоу адбудзецца гэтым вечарам на Мальце. А напярэдадні ў Валеце прайшла генеральная рэпетыцыя ў рэжыме прамога эфіру. Па гэтым запісе будуць судзіць дарослае і дзіцячае журы. Але не толькі яны будуць ацэньваць канкурсантаў з 17-ці краін. Эксперты ў зале выставяць балы ад 1-го да 12-ці. Беларускі флаг на сцэне дзіцячага "Еўрабачання" з'явіцца ў пачатку шоу і ў сярэдзіне. Саша Мінёнак і шоу-балет "Сенсацыя" выступяць пад нумарам 9.

Назіраць за грандыёзным шоу можна будзе разам з "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Стартуе яно а 6-й гадзіне вечара па нашым часе. Каменціраваць прамую трансляцыю будзе вядучая Агенцтва тэленавін Юлія Пярцова.