Інтэрв'ю з аскараносным рэжысёрам Уладзімірам Мяньшовым

5 ноября 2017

Яшчэ адной кульмінацыяй гэтага тыдня стала адкрыццё Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Беларускую кінавосень з нецярпеннем чакалі не толькі заядлыя аматары поўнага метра, але і стваральнікі канцэптуальных фільмаў.

Наш "Лістапад" даўно выйшаў за геаграфічныя рамкі постсавецкай прасторы. Аўтары з 55 краін свету сёлета прыехалі на кінафорум. Зорнае дэфіле па чырвонай дарожцы прайшло ў кінатэатры "Масква". Замкнуў кінашарэнгу ганаровы госць фестывалю гэтага года, стваральнік усімі любімых карцін "Масква слёзам не верыць", "Каханне і галубы", "Шырлі-мырлі" Уладзімір Мяньшоў.

Народны артыст РСФСР удастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё духоўнасці ў кінамастацтве". Аскараносны рэжысёр прыехаў у сталіцу ўсяго на некалькі гадзін, але тым не менш знайшоў час для гутаркі з "Галоўным эфірам".