Інтэрв'ю акцёра Рустама Сагдулаева праграме "Галоўны эфір"

4 ноября 2018

Культурная кульмінацыя гэтага тыдня прайшла пад знакам кіно. І яна таксама юбілейная - у Мінску адкрыўся XXV Міжнародны кінафестываль "Лістапад", а значыць - увесь наступны тыдзень сталіца будзе глядзець, перажываць і абмяркоўваць кіно. Наш форум даўно выйшаў за рамкі постсавецкай прасторы. Ён у адным спісе з самымі прэстыжнымі кінафестывалямі свету - Канскім, Берлінскім, Венецыянскім.

І цырымонія адкрыцця праходзіць таксама ярка: чырвоная дывановая дарожка, дзясяткі вядомых акцёраў, асляпляльныя ўборы. Кінашэсце замыкалі легенды савецкага кіно - Святлана Немаляева і Рустам Сагдулаеў. Той самы Рамэа з кінафільма "У бой ідуць адны "старыя". Ён, дарэчы, удастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".

А літаральна за некалькі гадзін да цырымоніі адкрыцця "Лістапада" акцёр пагутарыў з нашай здымачнай групай.