Інтэрактыўны конкурс чытальнікаў "Быў. Ёсць. Буду" прысвечаны Уладзіміру Караткевічу

1 июня 2020
"Культура" дасць шанец прагучаць у эфіры з легендарнымі творамі Уладзіміра Караткевіча. У ліпені на радыёстанцыі стартуе інтэрактыўны конкурс чытальнікаў "Быў. Ёсць. Буду". Праект - у гонар 90-годдзя  і з дня нараджэння беларускага класіка і 95-годдзя беларускага радыё. Да 30 верасня пройдзе адборачны тур. Жадаючым - ад 6-ці гадоў - неабходна даслаць на электронную скрыню конкурсу аўдыё або відэа з чытаннем любімага верша. Фіналісты адбору прачытаюць Караткевіча прафесійнаму журы ў кастрычніку. Арганізатары чакаюць заяўкі як ад студэнтаў творчых ВН і акцёраў, так і проста ад аматараў аўтара. Адна з галоўных умоў - запісаць твор без музычнага суправаджэння. Лепшыя выканаўцы выйдуць у эфір радыё "Культура" ў дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча  26 лістапада.