У Мінскім раёне працягваецца Тыдзень маці. Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя братоў Тышкевічаў падрыхтаваў выставу "Адзін дзень з жыцця маці пачатку 20 стагоддзя". Тут - аўтэнтычныя прылады і дробязі, якімі карысталася жанчына больш за 100 гадоў таму. Работнікі музея прапануюць наведвальнікам правесці разам працоўны дзень з жанчынай, якая вяла гаспадарку, клапацілася пра сваю сям'ю, выхоўвала дзяцей стагоддзе таму. Усе музейныя экспанаты былі набыты падчас этнаграфічных экспедыцый у Лагойскім раёне ці перададзены мясцовымі жыхарамі.
Інтэрактыўная выстава праходзіць у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі
15 октября 2020













