Інсталяцыі ў стылі эклектыкі выставіў у Мінску італьянскі майстар Алідора Каточы

31 мая 2019

Колер і матэрыял! Інсталяцыі ў стылі эклектыкі выставіў у Мінску італьянскі майстар Алідора Каточы. У яго работах жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва аб'яднаны разам. Нефармальны падыход да стварэння карцін і ў тым, што мастацкія творы прасякнутыя рознымі тэмамі, у тым ліку сацыяльнымі, экалагічнымі і эстэтычнымі. Звычайна матэрыялы для стварэння работ аўтар знаходзіць на антыкварных кірмашах. Алідора Каточы да таго ж захапляецца эксперыментальнай фатаграфіяй і піша вершы. Выстава "Колер і матэрыял" працягнецца да 12 чэрвеня.