20-годдзе супрацоўніцтва віяланчэльных школ Францыі і Беларусі адзначылi канцэртам

3 апреля 2018

У дзень 20-годдзя супрацоўніцтва віяланчэльных школ Францыі і Беларусі на сцэне Белдзяржфілармоніі сумесна з аркестрам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пад кіраваннем маэстра Уладзіміра Перліна з класічным канцэртам выступілі віяланчэліст Жэром Перно і піяніст Жэром Дзюкро. Яны - частыя госці беларускай сталіцы, іх сяброўства зарадзілася на гэтай сцэне яшчэ 20 гадоў таму. Музыканты выступаюць на самых прэстыжных сусветных пляцоўках - гэта "Вігмар Хол" у Лондане, тэатры "Шатле" і Елісейскіх палёў у Парыжы.

Жэром Перно, віяланчэліст (Францыя): "Нас перапаўняюць эмоцыі. Паколькі мы святкуем 20 гадоў сумеснай працы тут, у Мінску. Віяланчэлісты, якія ўзгадаваныя на беларускай зямлі, так узмужнелі, іх выканальніцкае майстэрства стала на галаву вышэй, яны выступаюць на сусветных пляцоўках, гэта так выдатна для артыстаў".

Жэром Дзюкро, піяніст (Францыя): "Гэты класічны канцэрт - сапраўдная рэтраспектыва нашых адносін з Беларуссю. У праграме творы, якія мы ўжо ігралі на гэтай сцэне, гэта і трыа, і сола, і дуэты. Мы гатовыя вяртацца ў Мінск хоць на кожны юбілей. І я ведаю, што наша сувязь непарушная".

Сёння французскія віртуозы Жэром Перно і Жэром Дзюкро дадуць майстар-клас для выхаванцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі.