Імёны лепшых літаратараў Саюзнай дзяржавы назвалі ў Мінску

12 сентября 2019

Дзесяць лепшых маладых літаратараў "Моста дружбы" назвалі напярэдадні ў Мінску. Праект Саюзнай дзяржавы праходзіў у тры этапы і сабраў больш за сем  дзясяткаў аповедаў і эсэ з сарака рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Адправіць свой твор  мог кожны ахвотнік  ад 18-ці да 30-ці гадоў. Лепшыя працы выбралі эксперты з акадэмій навук дзвюх краін, а таксама лаўрэат Дзяржпрэміі СССР, журналісты і празаікі. Так, сярод пераможцаў - бытавая проза з элементамі фантастыкі, акцэнт  на тэму сям'і. Творы лаўрэатаў выйшлі ў чацвёртым літаратурным альманасе.

Зборнік карцін Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі

На цырымоніі ўзнагароджання прэзентавалі літаратурны альманах з творамі лаўрэатаў, а таксама кнігу аб жыцці і творчасці мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Гэта сумесны праект выдавецтва "Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки",  Нацыянальнага мастацкага музея і Саюзнай дзяржавы. У глянцавым навукова-папулярным зборніку - больш  за сто  шэдэўраў майстра, яго біяграфія, цытаты і фота з музеяў у Магілёве і дачы "Чайка" ў Цвярской вобласці Расіі. Дарэчы, аўтарам кнігі стаў гендырэктар музея Уладзімір Пракапцоў