Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" стануць вядомыя сёння

7 Ліпеня 2017

Адборачны тур у рэжыме жывога гуку пачнецца апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі. Сёлета на адрас Макаёнка, 9 паступіла 48 заявак. Лёс удзельнікаў вырашыць прафесійнае журы. У спісе фіналістаў апынуцца да 10 удзельнікаў. Нагадаем, фінал тэлепраекта адбудзецца не пазней за 16 верасня.