Ілюстрацыі Васіля Шаранговіча выстаўленя ў новай экспазіцыі ў Літаратурным купалаўскім музеі
10 августа 2020
"Курган", "Адвечная песня", "Бандароўна", "Яна і я". Ілюстрацыі Васіля Шаранговіча твораў Янкі Купалы, якія не ўвайшлі ў друкаваныя выданні, выстаўлены ў новай экспазіцыі "Водгук песень", якая адкрылася ў Літаратурным купалаўскім музеі. Сямнаццаць аўтарскіх гравюр мастака Васіля Шаранговіча летась узбагацілі збор музея. Гэта замалёўкі ў адзіным экзэмпляры, зробленыя алоўкам, гуашшу ў розных тэхніках.













