Абразы з Траццякоўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі

10 сентября 2013
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прапануе ўзоры праваслаўнага іканапісу Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі.

Выстава адкрыецца праз тыдзень, але ўжо сёння на яе падрыхтоўку зірнула Наталля Бардзілоўская!

Абразы з Траццякоўкі з прыватнага музея Масквы - расійскія экспанаты першымі прыбылі ў Нацыянальны мастацкі. Заўтра ў музеі чакаюць паступленні з Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка, следам каштоўная калекцыя з Сербіі. Дарэчы, іканаграфія гэтай краіны - адна з самых унікальных ва ўсёй Усходняй Еўропе. Упершыню перасякае мяжу.

Праваслаўныя рэліквіі пасля транспартоўкі праходзяць своеасаблівы курс акліматызацыі. Заключэнне аб захаванасці выносяць рэстаўратары прымаючага боку. Нягледзячы на тое, што ў музеі сёння афіцыйны выхадны, куратары выставы ў рабоце і раскрываюць сакрэт: экспазыцыя будзе дзяліцца не па тэрытарыяльнай прыналежнасці абразоў. Размяшчэнне абразоў стане апісаннем жыцця Ісуса Хрыста: ад Нараджэння да Ушэсця.

Нават мясцовыя беларускія абразы рыхтуюцца стаць адкрыццём: Музей старажытнабеларускай культуры пры Акадэміі навук па колькасці прапанаваных узораў стане рэкардсменам экспазыцыі. А вось нядаўна створаны музей пры Беларускай епархіі пакажа, напрыклад, асабістыя рэчы Уладыкі Філарэта і антымінсы - платы з матэрыі, без якіх немагчымая праваслаўная літургія.

Усяго каля ста экспанатаў: выстава, прысвечаная вобразу Хрыста, разам з абразамі прадэманструе аклады, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, проста рарытэтныя царкоўныя рэчы. Чатыры музейныя залы на першым паверсе на час здабудуць храмавыя рысы, а музейнае арт-кафэ і па ўбранні, і па меню ператворыцца ў манастырскую трапезную.