Ігар Лучанок святкуе юбілей

6 августа 2013

Ён закруціўся ў Польцы беларускай і Майскім вальсе, апеў імёны Алеся і Вераніка. Аўтар музыкі гэтых і яшчэ парадку 3 сотняў шлягераў Ігар Лучанок святкуе юбілей. Сёння народнаму артысту СССР і Беларусі 75. З юбілеем Ігара Лучанка павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кампазітар запатрабаваны не толькі ў песенным жанры, піша музыку для аркестраў, фільмаў, спектакляў. Дарэчы, шматлікія мінчане нават не здагадваюцца, што кожны дзень на вуліцах сталіцы слухаюць мелодыю Лучанка.


Больш падрабязна - мая калега Іна Пілевіч.


Яго музыка будзіць сталіцу! З 6 раніцы да поўначы Песня пра Мінск Ігара Лучанка даносіцца з гарадской ратушы. Куранты адбіваюць роўна 19 секунд прыпеву яго кампазіцыі на словы Пімена Панчанкі.


Гэтую і яшчэ сотні мелодый ужо даўно надзялілі статусам класіка і залічылі ў залаты фонд. Творы на музыку народнага артыста СССР і Беларусі выконваюць зоркі першага эшалона - Ратару, Кабзон, Песняры, Сябры. Дарэчы менавіта Ігар Лучанок стаў першым беларусам, якога надзялілі імянной зоркай на самай зорнай плошчы Масквы.


Ігар Лучанок, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі: У мяне не толькі песні. У мяне ёсць і камерная музыка. У мяне ёсць саната для скрыпкі. Саната для фартэпьяна, саната для габоя. Не толькі ўсё абмяжоўваецца песняй. Таму што свет музычны шырокі. Ёсць царкоўная музыка, духоўная музыка. Таму трэба ўсюды паспяваць.


Зараз уладальнік мноства званняў і ўзнагарод, а калісьці яго пакінулі на другі год у музычнай школе. За непаспяховасць. Хаця нотную грамату пачаў вывучаць позна - у 13 гадоў, Ігар Лучанок валодае цымбаламі, акардэонам, баянам, фартэпьяна. Скончыў тры кансерваторыі - Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга. У яго хапае ведаў і фантазіі як на марша экскаватаршчыкаў, так і на гімн Саюзнай дзяржавы.


Як кампазітара заўважылі ў 1966-м. На першым Усесаюзным конкурсе савецкай песні прапанаваў баладу Памяць сэрца і перамог. Свой музычны почырк Лучанок шукаў нават у экспедыцыі па Палессі - там збіраў, апрацоўваў народныя песні. Вынікам такіх эксперыментаў сталі кампазіцыі Мой родны кут, Вераніка, Алеся, Полька беларуская.


Балады, санаты, кантаты піша тут, за раялем у сваёй кватэры. Маэстра не прызнае навамодныя студыі і тэхналогіі. У свае 75 узначальвае Беларускі саюз кампазітараў і рыхтуецца да сумеснага канцэрта з Эдуардам Ханком. Два легендарныя, але такія розныя кампазітары выйдуць на сцэну Белдзяржфілармоніі ў лістападзе.