Ігар Каперскі больш за 40 гадоў стварае карціны пры дапамозе агню

20 февраля 2020
Першую ў нашай краіне галерэю піраграфіі адкрылі ў Мінскай вобласці. Мудралегістыя ўзоры на сувенірах, пейзажы і нават партрэты паслядоўнікі такой тэхнікі выпальваюць на драўляным палатне. У экспазiцыйнай зале Жодзіна пакуль - вырабы аднаго майстра. Ігар Каперскі больш за 40 гадоў стварае карціны пры дапамозе агню. Сярод надведвальнікаў галерэі апынулася і наша здымачная група.

Галерэя піраграфіі адкрылася ў Жодзіне


У якасці пэндзля - агонь, а замест палатна - драўляныя лісты. З такім мастацкім наборам Ігар Каперскі штомесяц папаўняе ўласную калекцыю. І так ужо больш як 40 гадоў.  Майстар піраграфіі літаральна выпальвае сюжэты з дапамогай спецыяльных прылад. 

Карпатлівая праца патрабуе асаблівай канцэнтрацыі. У гэтым майстру дапамагае спартыўная падрыхтоўка. Трэнер па дзюдо да свайго хобі заахвочвае і вучняў.

Сувеніры з мудрагелістымі ўзорамі, партрэты і пейзажы. У творчым багажы мастака - звыш сотні работ. 

Іх аб'яднала адзіная ў краіне галерэя піраграфіі, што адкрылася ў Жодзінскім краязнаўчым музеі. 

Дарэчы, сабралі тут не толькі вогненныя карціны, але і інструменты для выпальвання. Саму ж мастацкую экспазіцыю плануюць папоўніць работамі іншых мастакоў, а хутка побач адкрыюць і новую галерэю - галаграфіі.