Ідзе актыўная падрыхтоўка Мікіты Аляксеева да песеннага конкурсу "Еўрабачанне"

20 марта 2018

Ідзе актыўная падрыхтоўка нашага ўдзельніка да песеннага конкурсу "Еўрабачанне". Асобна гэтая тэма прагучала сёння на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з творчай моладдзю. Нагадаем, сёлета нашу краіну прадставіць украінскі выканавец Мікіта Аляксееў. Сваё меркаванне з нагоды ўдзелу ў "Еўрабачанні" ўкраінскага спевака ад нашай краіны агучыў і Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка спакойна ставіцца да гэтай сітуацыі. Што думае аб гэтым сам Аляксееў, у эксклюзіўным інтэрв'ю артыст распавёў нашаму тэлеканалу.

Ужо ў маі вялікая творчая група адправіцца ў Партугалію, на гэты раз менавіта яна прымае галоўны песенны конкурс Еўропы. Зараз ідзе работа над нумарам, вобразам артыста, а таксама аранжыроўкай песні.