І не канчаецца любоў…

6 апреля 2014

Пад такой назвай у мастацкай галерэі Інстытута тэалогіі БДУ адкрылася фотавыстава, прысвечаная 35-гадоваму служэнню ў Беларусі Уладыкі Філарэта. Цяпер ён ганаровы Экзарх усяе Беларусі і рэктар тэалагічнага інстытута. Дзясяткі прац паказваюць не толькі афіцыйныя, але і малавядомыя моманты, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю святара. Аўтар прац - фатограф Мінскай епархіі Аляксандр Мізей. Ён суправаджаў Філарэта ў паездках і здолеў праз аб'ектыў камеры паказаць не толькі падзеі, але і іх атмасферу, настрой, характары.