Група VAL прыме ўдзел у тэлепраекце Eurovision: Europe Shine a Light

17 апреля 2020
Група VAL праспявае разам з артыстамі 40 краін у міжнародным эфіры. Сёння пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" прынялі ўдзел у здымках агульнай песні для тэлевізійнага праекта Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза Europe Shine a Light. Ён выйдзе ў эфір 16 мая замест конкурсу песні "Еўрабачанне-2020", які быў адменены ў сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй у свеце. Тэлегледачоў чакае праграма без конкурснага спаборніцкага складніка. У прамым эфіры з дапамогай відэавізітовак пераможцы і зоркі "Еўрабачання" розных гадоў, а таксама артысты конкурсу, які не адбыўся, звернуцца да свету са словамі падтрымкі і падзякі, пакажуць яркія фрагменты сваіх конкурсных кампазіцый. 

Тэлепраект працягласцю 2 гадзіны будзе транслявацца ў прамым эфіры са студыі ў Нідэрландах. Трыа вядучых правядзе тэлемасты з краінамі-ўдзельніцамі. Праграму пакажуць 46 вяшчальнікаў, сярод якіх і Белтэлерадыёкампанія. Эфір адбудзецца на тэлеканале "Беларусь 1".