Група NaviBand адправілася ў Кіеў

1 мая 2017

Афіцыйная беларуская дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі, групы NaviBand і творчай каманды, сёння адправілася ў Кіеў на "Еўрабачанне". Група NaviBand з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" выступіць пад нумарам 14 у другім паўфінале 11 мая. Трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь1" і "Беларусь 24", а таксама сайт tvr.by.