Гурт "J:Морс" гастралюе з юбілейным турам па гарадах Беларусі і Расіі

20 ноября 2019
Напярэдадні "J:Морс" сталі першымі беларускімі рок-музыкантамі, якія далі канцэрт у знакамітым Палацы Нацый у Жэневе. Гэта другая па значнасці рэзідэнцыя ААН пасля Нью-Ёрка. Паўтары гадзіны "морсы" выконвалі беларускія хіты. Выступленне стала галоўнай культурнай падзеяй у рамках міжнароднай канферэнцыі да 30-годдзя Канвенцыі аб правах дзіцяці. Ініцыятыва  правесці канцэрт у адной з залаў зыходзіла  ад Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі і ЮНІСЕФ, дзе, дарэчы, лідар гурта Уладзімір Пугач амбасадор добрай волі на працягу пяці гадоў. 

Канцэрт быў арганізаваны пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ААН пры падтрымцы ЮНІСЕФ, Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі, а таксама Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.

Сёлета рок-гурту спаўняецца 20 гадоў. У юбілейным гастрольным графіку "J:Морс" 13 гарадоў Беларусі. Дарэчы, ужо заўтра пройдзе і канцэрт у Маскве. Наперадзе  выступленні ў Гродне і Рэчыцы.