Гродзенскі абласны тэатр лялек выйшаў у анлайн

26 марта 2020
Свае спектаклі трупа здымае на відэа і выкладвае ў інтэрнэт. Так артысты вырашылі падбаць аб маленькіх гледачах, якія ў гэтыя дні імкнуцца не наведваць масавыя мерапрыемствы. У Сетцы ўвесь тыдзень будуць адкрытыя трансляцыі самых любімых і знакамітых спектакляў. Першы вопыт працы анлайн перасягнуў усе чаканні. Спектаклі набралі рэкордны лік праглядаў. Спыняцца на дасягнутым гродзенскія акцёры не збіраюцца. Ужо рыхтуецца віртуальная экскурсія па музеі лялькі, які дзейнічае ў тэатры шмат гадоў.