Гран-пры конкурсу "Залатое руно" прывёз танцавальны ансамбль "Папараць-кветка"

23 мая 2018

Калектыў з 14 школьнікаў прадстаўляў Беларусь на грузінскай сцэне, якая аб'яднала танцораў з розных краін. Слуцкія віртуозы да конкурсу падрыхтавалі тры нумары народных танцаў. Пасля выступленняў школьнікі паспелі пазнаёміцца з Грузіяй падчас экскурсій.

У Слуцку танцавальны калектыў "Папараць-кветка" існуе больш за 20 гадоў. Іх танцавальныя пастаноўкі ведае ўвесь горад. Былыя выпускнікі прыводзяць на заняткі сваіх дзяцей. Зараз тут займаюцца 130 танцораў - ад самых маленькіх да выпускнікоў школ.