Гран-пры Міжнароднага конкурса артыстаў балета ў Стамбуле - у беларускіх танцоўшчыкаў

7 июля 2014

Гран-пры, першая і другая прэміі Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Стамбуле - у беларускіх танцоўшчыкаў. З перамогай у Мінск вярнуліся першыя майстры сцэны Людміла Хітрова і Канстанцін Геронік, якія ўзялі галоўную ўзнагароду танцавальнага спаборніцтва. А таксама маладыя салісты Вялікага тэатра Яна Штангей і Такатошы Мачыяма. У конкурсе нашы танцоўшчыкі паказалі фрагменты з двух балетаў: Дон-Кіхота Людвіга Мінкуса і Карсара Адольфа Адана.


Міжнародны балетны конкурс у Стамбуле прайшоў чацвёрты раз і сабраў каля паўсотні ўдзельнікаў з розных краін свету.