Гран-пры з рук міністра. Фінал творчага марафону "Арт-вакацыі" ў Магілёве

27 мая 2018

Лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з 38 ВНУ Беларусі і больш за тысячу студэнтаў прадэманстравалі сваё майстэрства перад будучымі абітурыентамі падчас фестывалю студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі" ў Магілёве. Гран-пры самыя таленавітыя атрымалі з рук міністра адукацыі Беларусі.

Фіналу спаборніцтваў папярэднічала вялікая праца. Па ўсёй краіне прайшлі дні моладзевай творчасці, арт-марафоны, культурныя мерапрыемствы паміж установамі вышэйшай адукацыі. Больш за 4 тысячы студэнтаў з 42 ВНУ Беларусі прапанавалі свае творчыя выступленні ў інструментальным, харэаграфічным, тэатральным і вакальна-харавым жанрах. А гледачамі гэтых мерапрыемстваў сталі звыш 12 з паловай тысяч чалавек.