"Графіка з сямейнай калекцыі" Леаніда Шчамялёва

12 февраля 2020
Выстава народнага мастака Беларусі  Леаніда Шчамелёва расчыніла  свае дзверы. У выставачнай зале экспануюцца работы, якім больш за 60 гадоў. Сярод іх аўтапартрэты родных людзей і сяброў мастака, нацюрморты з кветкамі і пейзажы. Мноства карцін створана ў тэхніцы “графіка”. Абраўшы такі спосаб выканання карцін, Леанід Дзмітрыевіч дэманструе тонкасць пачуццяў, якія абуджаюць ўяўленне. Сёлета выстава ўнікальна тым, што некаторыя работы паказваюць упершыню. Шматгранны талент мастака можна пабачыць у адной са сталічных галерэй. Выстава пад назвай «Графіка з сямейнай калекцыі» прадоўжыцца да 19 красавіка.