Графіка і жывапіс Міхаіла Карпука ў Палацы мастацтва

29 июня 2020
Навагрудскі замак 80-х і балетныя нумары ў алоўкавых замалёўках. Шэсць дзясяткаў работ мастака Міхаіла Карпука выставілі ў залах Палаца мастацтва. Гэта першая экспазіцыя пасля смерці аўтара, сёлета яму споўнілася б 90 гадоў. Сям'я асабіста прэзентавала нявыдадзеныя эцюды, жывапіс і сцэнаграфію. Карпук 15 гадоў працаваў у кіно і на тэлебачанні, у партфоліа яго дэкарацый - фільм "Апошняе лета дзяцінства" і тэлеінсцэніроўка "Песня музыкі" паводле Коласа. Паралельна ў 70-х - 80-х працаваў рэтушшу на паперы. 

Большасць работ на выставе - партрэты і панарамныя пейзажы. Дарэчы, менавіта Карпук узнавіў мастацкі вобраз дома сям'і Адама Міцкевіча ў Навагрудку.