Рыхтуемся да правядзення дзіцячага "Еўрабачання". У Белтэлерадыёкампаніі абмеркавалі канцэпцыю тэлешоу

13 февраля 2018

Сёння ў Мінску адбылася сустрэча наглядальнага савета дзіцячага "Еўрабачання-2018”. У беларускай сталіцы сабралася міжнародная каманда тэлевізійных прафесіяналаў, якія кантралююць падрыхтоўку конкурсу. У складзе групы - эксперты з Вялікабрытаніі, Германіі, Мальты, Нідэрландаў, Італіі, Грузіі, Расіі, а таксама выканаўчы дырэктар "Еўрабачання" Ён Ола Санд. Усе яны сёння працавалі з камандай Белтэлерадыёкампаніі, якой даверана правесці шоу. Абмеркаваны шэраг важных пытанняў - ад канцэпцыі да сацыяльнай праграмы дзіцячага "Еўрабачання".

Таксама сёння наглядальны савет наведаў некалькі патэнцыяльных пляцовак для правядзення дзіцячага "Еўрабачання", а таксама цырымоніі адкрыцця. Падрабязнасці - гэтым вечарам у праграме "Панарама".