Назва поўнасцю адпавядае творчай задумцы: пад адным дахам аб'яднаныя нумары цыркавых артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. На манежы выступяць клоўны, паветраныя гімнасты, дрэсіраваныя жывёлы. Артысты пазнаёмяць з гісторыяй цырка, раскрыюць сакрэты і нагадаюць аб традыцыях свайго майстэрства.
У юбілейны год - Дзяржаўнаму цырку шэсцьдзясят - гледачоў чакае яшчэ шмат сюрпрызаў. Сёлета пройдзе другі фестываль цыркавога мастацтва. Ужо зараз артысты працуюць над ідэямі для наступных праграм. Адна з іх будзе прысвечана і Еўрапейскім гульням.