Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі сёння адзначае паўвекавы юбілей

28 февраля 2018

Увечары на гала-канцэрце прагучаць прэм'еры музычных твораў пяці кампазітараў з пяці краін. Кульмінацыяй вечара стане выступленне аркестра ў пашыраным складзе, дзе выступяць музыканты розных пакаленняў, што ў розныя часы працавалі ў калектыве. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі - заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

У праграме будуць і музычныя сюрпрызы, сярод якіх фрагменты з казкі "Шабарша", спецыяльна напісанай Айранам Ішмуратавым для камернага аркестра з удзелам танцора стэп-данса Макса Полака, які спецыяльна прыехаў з ЗША.

Сярод пяці прэм'ер "Канцэрціна" аўстрыйскага кампазітара Эрыка Фрайтага для беларускіх цымбал і камернага аркестра.