Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі адкрывае новы канцэртны сезон сусветнай прэм'ерай

19 сентября 2019

Партытура маскоўскага кампазітара Яфрэма Падгайца для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі стала падарункам да юбілею заслужанага артыста Расіі і дырыжора аркестра Яўгена Бушкова. Акрамя гадзіннага твора, на сцэне Белдзяржфілармоніі сыграюць  дзясятую сімфонію Вайнберга, (сёлета - 100-годдзе з дня нараджэння лаўрэата Дзяржпрэміі СССР). І інтэрпрэтацыю квартэта № 10 Бетховена. Уся праграма выконваецца аркестрам упершыню. 

Усе канцэрты сезона аб'яднаюць дні нараджэння сусветных кампазітараў. Так, калектыў з 16-ці музыкантаў падрыхтаваў для слухачоў "Юбілейны" абанемент. У лютым камерны аркестр прысвеціць канцэрт 180-годдзю з дня нараджэння Чайкоўскага, а закрыюць  сезон у маі музыкай Шапэна.