Дзяржаўныя фонды папоўняцца аўтарскай літаграфіяй Марка Шагала

13 ноября 2019
"Турнельская набярэжная" 1963 года аўтарства вядомага ўраджэнца Беларусі будзе перададзена ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею. Твор быў набыты ў французскага калекцыянера саветнікам пасольства Беларусі ў Францыі  Віталем Корневым у рамках працы па вяртанні культурных каштоўнасцей, якая праводзіцца дыпламатычным прадстаўніцтвам. Аўтарская літаграфія Шагала будзе дастаўлена ў Мінск з Парыжа  да канца месяца.