Дзяржаўная філармонія запрашае на святочны канцэрт "Новы Новы год"

13 января 2017

Заўтра Дзяржаўная філармонія запрашае на  святочны канцэрт пад назвай "Новы Новы год". Сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава падрыхтаваў для гледачоў адмысловую праграму. Музыка Джоржа Гершвіна, мелодыі савецкіх і еўрапейскіх аперэт 30-60 гадоў. Саліруюць Ірына Крыкунова, Анджэй Бялецкі і народная артыстка Беларусі Наталля Гайда.

Навагоднія канцэрты класічнай музыкі пад кіраўніцтвам  Анісімава ўжо сталі добрай традыцыяй і калядным падарункам для мінчан і гасцей сталіцы.