Госці з розных краін з'ехаліся ў Глыбокае на міжнародны вішнёвы фестываль

27 июля 2019

Увесь тыдзень у горадзе праходзілі выставы, канцэрты, квэсты, спартыўныя спаборніцтвы, этнавечарыны. Але самае цікавае сёння. Народныя ўмельцы прадставяць свае працы з галоўным сімвалам фестывалю - вішняй. Гаспадыні пачастуюць удзельнікаў свята смачнай выпечкай, лепшыя баяністы раёна прымуць удзел у музычным батле. Таксама гасцей  фестывалю запросяць на сапраўднае вішнёвае вяселле. А ўвечар усіх чакае святочны канцэрт і феерверк.