Госць анлайн-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі - Руслан Асланаў

24 августа 2015

Да гэтай перамогі ён ішоў доўга, але самая адказная праца яшчэ наперадзе. Сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі пераможца адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў адказваў на пытанні падчас анлайн-канферэнцыі. Нагадаем, рашэннем гледачоў і журы юны артыст з кампазіцыяй "Чараўніцтва" прадставіць нашу краіну на міжнародным спаборніцтве ў Балгарыі.

Падчас анлайн-канферэнцыі Руслан адказаў на дзясяткі пытанняў тэлегледачоў, расказаў пра сваю падрыхтоўку, падзяліўся парадамі з маладымі вакалістамі. Усе падрабязнасці шукайце на сайце медыяхолдынга tvr.by.