Філармонія завяршыла сімфанічны сезон канцэртам з удзелам знакамітага французскага скрыпача

22 июня 2017

З нагоды Міжнароднага дня музыкі ў сталіцу запрасілі знакамітага французскага скрыпача Аліўе Шарлье. Гэта невыпадкова, бо радзімай музычнага свята лічыцца менавіта Францыя. Віртуоз у беларускай сталіцы чацвёрты раз. У якасці саліста скрыпач выступаў з аркестрамі Парыжа, Манрэаля, Сіднея, Лондана. Маэстра не пакідае свой музычны інструмент з чатырнаццаці гадоў.

Аліўе Шарлье, скрыпач (Францыя): «Я вельмі люблю выступаць з вашым аркестрам, адчуваць усю гэтую дынаміку, музыканты вельмі ярка перадаюць усю музычную палітру. Я вельмі шчаслівы быць тут, мяне як музыканта вельмі натхняюць такія выступленні».

Аляксандр Анісімаў, галоўны дырыжор Нацыянальнага счімфанічнага аркестра Беларусі: “Наш аркестр упершыню адзначае гэтае свята, якому ўжо больш за 60 гадоў. Яно нарадзілася ў Францыі і праз некаторы час стала адзначацца ў больш чым ста краінах свету”.

Дарэчы, скрыпка маэстра незвычайная. Музычнаму інструменту ўжо больш за два стагоддзі! Такіх ва ўсім свеце толькі 50.