Гараджан запрашаюць да ўдзелу ў творчым конкурсе "Зялёны Мінск"

17 июля 2018

Мінск у асаблівым ракурсе. Свой погляд на горад прапаноўваюць адлюстраваць у фотаработах. Гараджан запрашаюць да ўдзелу ў творчым конкурсе "Зялёны Мінск". Фотаздымкі чакаюць як ад прафесіяналаў, так і ад аматараў. Адзіная ўмова - захаваць незвычайную беларускую сталіцу. Ацэньваць творчы падыход будуць у васьмі намінацыях.

У камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя конкурсныя работы ў электронным выглядзе можна даслаць да першага кастрычніка.