Гомельскі мастак стварае творы мастацтва з металалому

22 сентября 2019

Незвычайныя кампазіцыі з металу стварае гомельскі мастак. З-пад яго рукі выходзяць маляўнічыя творы ў стылі фэнтэзі і стымпанкаўскія работы ў тэхніцы трэш-арт. Элементы будага шэдэўра аўтар знаходзіць у няспраўным прасе або ў старым веласіпедзе. Часам цікавую дэталь сустракае прама пад нагамі на вуліцы. У метале ўвасабляе не толькі прадметы побыту, але і жывых істот. Зараз у яго мастацкім багажы  больш за  3 тысячы работ. Творчы почырк імправізатора стаў вядомым не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Усяго на рахунку мастака  больш за 30 выстаў, у тым ліку на Artexpo ў Нью-Ёрку. Таксама яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.