Гомель закружыцца ў Сожскім карагодзе

13 сентября 2013

Сёлета міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва збярэ вядомыя танцавальныя калектывы з сямнаццаці краін. Будуць вызначаныя пераможцы ў трох намінацыях: Сучасная харэаграфія, Народна-сцэнічны танец, Эстрадны танец. Конкурсныя праграмы стартуюць ужо сёння. Акрамя традыцыйных для фестывалю танцавальных нумароў, Гомель чакаюць тэатралізаванае шэсце, вогненнае шоу і майстар-клас па беларускім танцы.