Гомель у чаканні "Славянскіх літаратурных дажынак"

4 ноября 2015

Знайсці натхненне для новых кніг і перадаць вопыт падрастаючаму пакаленню. На гэтым тыдні беларускія пісьменнікі правядуць для гомельскіх школьнікаў творчыя вечары, выступленні, аўтограф-сесіі і майстар-класы. Сустрэчы праходзяць у рамках 9-га Міжнароднага фестывалю-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі" і дзесяцігоддзя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтары сучасных твораў дзеляцца літаратурнымі прыёмамі і даюць парады пісьменнікам-пачаткоўцам.

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця міжнароднага фестывалю адбудзецца ў Гомелі 5 лістапада. У ёй прымуць удзел больш за паўсотні пісьменнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі.