Год як не стала народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі

14 августа 2019

Мы памятаем непараўнальнага Ягайлу з "Вітаўта", Падкаморнага ў "Пане Тадэвушы", Васіля ў "Вечары". Год як не стала народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі. Ён пайшоў з жыцця 14 жніўня ва ўзросце 72 гадоў. Яго тыпаж прыцягваў многіх кінарэжысёраў. Гэта ён Берыя ў "Жніўні 44-га", генерал у "Прывітанні ад Кацюшы", доктар у "Паляванні на гаўляйтара". Майстар тэмпераментных, характарных персанажаў да апошняга быў адданы сваёй справе, нягледзячы на цяжкую хваробу здымаўся ў чарговай кінастужцы. Пасля абязбольвальных выходзіў на сцэну Купалаўскага - тэатру ён прысвяціў амаль паўстагоддзя. Прафесар Акадэміі мастацтваў Мікалай Кірычэнка выпусціў сотні студэнтаў, якіх мы бачым на экранах і ў тэатрах не толькі Беларусі.