Галоўную тэлевізійную прэмію краіны ўручаць сёння ў Мінску

17 апреля 2014

Каму сёлета ўдасца пакарыць Тэлевяршыню? Галоўную тэлевізійную прэмію краіны ўручаць сёння ў Мінску. Юбілейны, дзясяты конкурс пройдзе на сцэне Палаца Рэспублікі. Усяго было пададзена больш чым дзве сотні заявак. Змагацца за званне лепшых тэлевізіёншчыкі будуць у 25 намінацыях. Як абяцаюць арганізатары, гледачоў чакае незвычайнае шоу. Адзначым: летась Белтэлерадыёкампанія атрымала 10 узнагарод, у тым ліку і Гран-пры конкурсу за праект Лёс гігантаў. На сёлетняй Тэлевяршыні прэтэндэнты ад найбуйнейшага медыяхолдынга Беларусі прадстаўленыя практычна ў кожнай намінацыі.